Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55515 документов. Показано: 1 за последние 30 дней.

Бераставіцкія школьнікі прынялі ўдзел у конкурсе творчых работ, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка   / Міклаш, Ірына /

17 верасня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Максіма Танка. Народны паэт БССР, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перакладчык, грамадскі дзеяч, лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі Беларусі – жыццёвы і творчы шлях гэтага чалавека багаты дасягненнямі, сваімі творамі ён заслужыў шырокую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. На працягу 2012 года на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях запланаваны і праводзіцца цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Максіма Танка. Адным з іх стаў і абласны літаратурна-творчы конкурс “Роздум над творчасцю Максіма Танка”, арганізаваны ўпраўленнем адукацыі аблвыканкама і Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Источник: News.21.by,   17.10.2012
Рубрика: История НАН